Дзелавыя колы Беларусі і Мардовіі правялі больш за 100 перагавораў для паглыблення кааперацыі
20 кастрычніка 2025 г

20 кастрычніка 2025 года Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізавала двухбаковыя перагаворы паміж дзелавымі коламі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мардовія (Расійская Федэрацыя).

Мерапрыемства пачалося пры ўдзеле высокіх гасцей: Кіраўніка Рэспублікі Мардовія Арцёма Здунова і Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Кійко.

Мадэратарам выступіў генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка, які адзначыў увагу і актыўную пазіцыю расійскага рэгіёну ў развіцці супрацоўніцтва. «Упэўнены, уся гэта работа прывядзе да неабходных вынікаў. Ужо цяпер падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства дазволіла выйсці на падпісанне буйных кантрактаў на агульную суму звыш 300 мільёнаў расійскіх рублёў», – падкрэсліў ён.

Кульмінацыяй афіцыйнай часткі стала цырымонія падпісання дакументаў:

·         Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж АТ «Станкабудаўнік» (рус. «Станкостроитель», Мардовія) і ЗАТ «Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання» (Беларусь). Дакумент напраўлены на пашырэнне ўзаемавыгадных зносін, эканамічнае развіццё, абмен інфармацыяй і рэалізацыю сумесных праектаў.

·         Дагавор на продаж тавару паміж АТ «Медабсталяванне» (рус. «Медоборудование», Мардовія) і ТАА «Рэтвізан» (Беларусь). Дагавор рэгулюе ўмовы эксклюзіўнага супрацоўніцтва, у тым ліку аб’ёмы і тэрміны паставак для пэўнай тэрыторыі.

Падпісанне гэтых дакументаў пацвердзіла практычную арыентацыю перагавораў і скіраванасць бакоў на паглыбленне прамысловай кааперацыі.

Афіцыйная цырымонія дала старт прамым B2B-перагаворам. Расійскі бок прадставілі кіраўнікі 13 кампаній з розных сектараў эканомікі; усяго адбылося каля 100 сустрэч. Ключавыя сферы супрацоўніцтва:

·         Святлотэхніка і электратэхніка;

·         Машынабудаванне і прыборабудаванне;

·         Хімічная прамысловасць і вытворчасць палімераў;

·         Медыцына і фармацэўтыка;

·         IT і лічбавізацыя;

·         Вытворчасць прамысловых матэрыялаў.

Асаблівасцю мерапрыемства стала комплексная праграма, якая ўключала як традыцыйныя сустрэчы на пляцоўцы, так і выязныя перагаворы на прадпрыемствах.

Пасля заканчэння пленарнай часткі адбылося пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Мардовія. На ім былі падведзены вынікі работы за 2025 год і вызначаны задачы на 2026 год. Асноўныя тэмы абмеркавання:

·         Развіццё прамысловага сектара і сельскагаспадарчых карпарацый;

·         Супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя;

·         Правядзенне сумесных мерапрыемстваў па развіцці маладзёжнага і патрыятычнага руху.

Фота
Наверх