18 чэрвеня ў Мінску адбылася беларуска-кітайская бізнес-сустрэча, арганізаваная Мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Шанхайскай федэрацыяй прамысловасці і гандлю. Мерапрыемства стала практычным увасабленнем мэт Шанхайскай ініцыятывы, у якой беларускі бок прадстаўляе Мінскае аддзяленне БелГПП, – шматбаковай платформы, створанай у кастрычніку 2024 года для ўмацавання кааперацыі паміж дзелавымі коламі 12 краін свету.
Ключавой падзеяй стала падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Мінскім аддзяленнем БелГПП і Шанхайскай федэрацыяй прамысловасці і гандлю. Дакумент закладвае аснову для прамых кантактаў прадпрыемстваў, сумесных праектаў у рамках ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях», а таксама ўзаемнага прасоўвання тавараў і інвестыцый.
У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрада раёна Хункоу (Шанхай) і кіраўнікі шасці вядучых кітайскіх кампаній, сярод якіх:
· Shanghai Kaiquan Pump (разумныя сістэмы водазабеспячэння),
· WG Smart Water Technology (тэхналогіі ачысткі вады),
· Universal Energy (электрастанцыі на АКЭ; рус. ВИЭ),
· Shanghai Wanway Digital (IoT-абсталяванне для GPS-трэкінгу),
· JOCA Special Cable («зялёныя» энергакабелі),
· Anjie Broad Law Firm (юрыдычнае суправаджэнне праектаў).
У ходзе B2B-перагавораў бакі абмеркавалі:
пастаўкі кітайскага IoT-абсталявання і энергакабелей для мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў; выкарыстанне тэхналогій; стварэнне лагістычнага хаба ў Беларусі для экспарту кітайскіх тавараў у ЕАЭС і іншыя праекты.
«Інтарэс Шанхая – глабальнага эканамічнага цэнтра – адкрывае Беларусі доступ да тэхналогій і інвестыцый», – адзначыў генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка.
У рамках рэалізацыі Мемарандума Мінскае аддзяленне БелГПП запрашае беларускія прадпрыемствы прыняць удзел у візітах у г. Шанхай:
· Чэрвень 2025: дэлегацыя накіруецца ў Шанхай для наведвання выставак;
· Лістапад 2025: бізнес-місія беларускіх кампаній у Шанхай для запуску праектаў.
Па пытаннях супрацоўніцтва з Шанхаем просім скантактавацца з аддзелам ЗЭД Мінскага аддзялення БелГПП па тэл. +375 17 289 55 85, +375 29 106 98 96, +375 44 756 57 96, e-mail: eet@tppm.by.