
Анлайн-відэаканферэнцыя па пытаннях развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва прайшла паміж мінскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і кіраўніцтвам Харбінскай комплекснай бондавай зоны. Асноўны акцэнт сустрэчы – выхад прадпрыемстваў сталічнага рэгіёна на рынак КНР.
Беларускі бок прадставіў намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Мінскага аддзялення БелГПП Ірына Іванова. Падчас выступу яна падзякавала кітайскім партнёрам за сістэмную падтрымку і канкрэтны запыт на пастаўкі мясной прадукцыі, атрыманы ад кіраўніка камітэта бондавай зоны.
Беларускі бок прааналізаваў запыты кітайскага боку і прапанаваў разгледзець дадатковыя катэгорыі беларускіх тавараў, якія валодаюць высокім экспартным патэнцыялам:
Прадстаўнік Мінскага аддзялення БелГПП падкрэсліла стратэгічны статус Харбінскай бондавай зоны як пляцоўкі для глыбокай перапрацоўкі і дыстрыбуцыі.
«Мы гатовыя сфарміраваць дэлегацыю вытворцаў пад вашыя канкрэтныя запыты па аб'ёмах і відах прадукцыі. Наша мэта – каб першы візіт прадстаўнікоў бізнесу прывёў да падпісання рэальных кантрактаў», –адзначыла ў выніку Ірына Іванова.
У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел кіраўнікі CCPIT правінцыі Хэйлунцзян і горада Харбіна, прадстаўнікі адміністрацыі раёна Сянфан і топ-менеджмент буйных гандлёвых кампаній КНР.