
Сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Ігнатыуса Грэма Мудзімба з беларускімі дзелавымі коламі адбылася ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Намеснік старшыні БелГПП Алена Маліноўская, выступаючы з прывітальным словам, адзначыла, што беларуска-зімбабвійскае супрацоўніцтва дынамічна развіваецца, адносіны паміж нашымі краінамі маюць дружалюбны характар, які заснаваны на падабенстве поглядаў на светапарадак, ідэалагічныя ўстаноўкі, агульнасць ацэнкі сітуацыі па многіх пытаннях міжнароднай павесткі.
– У нас наладжаны даверны дыялог на высокім і вышэйшым узроўнях. Дзейнічае Сумесная пастаянная камісія па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ. У 2023 годзе адбыўся візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ. У маі гэтага года Беларусь наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва. Беларусь традыцыйна штогод прадстаўляе краінавую экспазіцыю Made in Belarus на Зімбабвійскім міжнародным гандлёвым кірмашы ZITF, – расказала Алена Маліноўская.
У ходзе сустрэчы прысутныя ў зале кіраўнікі і прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый са сфер прамысловай вытворчасці, машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці, гандлю і іншых галін абмеркавалі са Спадарам Паслом шырокі спектр пытанняў па гандлёва-эканамічным узаемадзеянні. У беларускага бізнесу ёсць рэальная зацікаўленасць і канкрэтныя прапановы па развіццю супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў.
Так, бакі разгледзелі перспектывы паставак абсталявання смеццеперапрацоўчых заводаў поўнага цыкла, а таксама абсталявання водаачысткі і водападрыхтоўкі, вырабаў медыцынскага прызначэння для аказання першай даўрачэбнай дапамогі пры надзвычайнай сітуацыі.
Беларускі бізнес цікавілі магутнасці Зімбабвэ па перапрацоўцы збожжа, абмежаванні і рызыкі пры пераводзе плацяжоў паміж беларускімі і зімбабвійскімі кампаніямі, правераныя і надзейныя юрыдычныя фірмы ў Зімбабвэ, якія маглі б прадстаўляць інтарэсы беларускіх арганізацый на тэрыторыі Зімбабвэ ў пытаннях адкрыцця кампаній і вырашэння спрэчак.
БелГПП, у сваю чаргу, гатова прадаўжаць аказваць беларускаму і зімбабвійскаму бізнесу ўсебаковую падтрымку па розных напрамках.