Збор прапаноў ад суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці
17 сакавіка 2025 г.

Міністэрства эканомікі праводзіць апытанне сярод прадпрымальнікаў з мэтай выяўлення састарэлых і неактуальных норм і патрабаванняў заканадаўства, якія негатыўна ўплываюць на ўмовы вядзення бізнесу.

Прадпрымальнікі могуць накіраваць свае прапановы, запоўніўшы Google-форму да 28 сакавіка 2025 года.

Усе атрыманыя адказы будуць уважліва прааналізаваныя Мінітэрствам эканомікі ў супрацоўніцтве з дзяржаўнымі рэгулятарамі.

Ініцыятывы дзелавой супольнасці, накіраваныя на дэкрыміналізацыю эканамічных рызык, паляпшэнне прававога рэгулявання і развіццё дыялогу паміж уладай і бізнесам, будуць улічаны пры падрыхтоўцы праекта нарматыўнага прававога акта Прэзідэнта краіны.

Наверх