Візіт беларускіх дзелавых колаў у КНР
18 красавіка 2024 г

У рамках візіту беларуская дэлегацыя наведала дзве вядучыя сусветныя выставы "135-ы Кантонскі кірмаш імпарту і экспарту" ў Гуанчжоу і Міжнародную выставу "HKTDC Hong Kong Electronics Fair 2024" у Ганконгу.

На пляцоўках кітайскіх арганізацый і дзелавых асацыяцый прайшлі B2B-перамовы з вядучымі кітайскімі вытворцамі тавараў і абсталявання, адбыўся брыфінг у Савеце па развіццю гандлі Ганконга, пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Беларусь у Ганконгу адбыўся кансультатыўны семінар па пытаннях вядзення бізнесу ў Ганконгу.

У г. Гуанчжоу адбыліся рабочыя сустрэчы Мінскага аддзялення БелГПП у ККСМТ г. Гуанчжоу, у Генеральным Консульстве Рэспублікі Беларусь, у Ӯрадзе раёна Наньшы.

Таксама пры садзейнічанні прадстаўніка БелГПП і ККСМТ прайшлі сустрэчы ўдзельнікаў дэлегацыі з Урадам г. Фэнчэн (падпарадкаваны да горада Даньдун) правінцыі Ляанін і прадстаўнікамі кітайскага бізнесу.

Дэлегацыя наведала прадпрыемствы па вытворчасці аўтамабільных шасі, кластар медыцынскіх кампаній, IT-кампанію.

Вынікам візіту сталі дасягнутыя дамоўленасці аб далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, устаноўленыя дзелавыя кантакты, удзельнікі азнаёміліся з апошнімі тэндэнцыямі ў тэхналогіях і абсталяванні, новымі прадуктамі, былі праведзены рэзультатыўныя перагаворы па пастаўках найноўшага абсталявання і запасных частак у Беларусь.


Фота
Наверх