Экспертыза біржавых тавараў

Унітарнае прадпрыемства «Мінскае аддзяленне БелГПП» з'яўляецца акрэдытаваным біржавым экспертам у ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа». Звяртаючыся да нас, вы атрымліваеце магчымасць скарыстацца паслугамі высокакваліфікаваных спецыялістаў, здольных праводзіць таварныя экспертызы на біржавых складах, а таксама ў іншых выпадках па жаданні і за кошт удзельнікаў біржавога гандлю.

Экспертыза праводзіцца на падставе заяўкі заказчыка ў адпаведнасці з узгодненымі ўмовамі дагаворных бакоў правядзення экспертызы.

Дагавор на правядзенне экспертызы афармляецца пасля правядзення папярэдніх перагавораў і змяшчае:

• рэквізіты дагаворных бакоў;

• інфармацыю, неабходную для правядзення экспертызы біржавога тавару ў адпаведнасці з дзеючымі нарматыўнымі прававымі актамі;

• згоду заказчыка на выкананне патрабаванняў, абавязковых для правядзення экспертызы, і аплату на яе правядзенне незалежна ад вынікаў экспертызы;

• тэрмін правядзення экспертызы.

Для правядзення экспертызы неабходны:

• камерцыйная дакументацыя;

• таварасуправаджальная дакументацыя;

• нарматыўна-тэхнічная дакументацыя;

• узор-эталон і (або) пробы тавару (пры неабходнасці).

Эксперты Мінскага аддзялення БелГПП, у межах сваёй кампетэнцыі, маюць права запытаць у заказчыка дадатковую дакументацыю па разглядаемым аб'екце экспертызы.

Вынікі экспертызы афармляюцца экспертам у выглядзе акта. Акт экспертызы, падпісаны экспертам, рэгіструецца Унітарным прадпрыемствам «Мінскае аддзяленне БелГПП». Факт рэгістрацыі завяраецца подпiсам кiраўнiка структурнага падраздзялення і пячаткай Унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне БелГПП». Зарэгістраваны акт экспертызы выдаецца заказчыку.