Размяшчэнне рэкламных модуляў ў выданнях Мінскага аддзялення "БелГПП"

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты інфармуе аб падрыхтоўцы да выдання чарговых нумароў:

• Бюлетэня дзелавой і камерцыйнай інфармацыі (далей - Бюлетэнь), што публікуецца на рускай мове ў друкаваным і электронным выглядзе;

 Каталога інвестыцыйных прапанаванняў г. Мінска і Мінскай вобласці (далей - Каталог), што публікуецца на рускай і англійскай мовах у электронным выглядзе.

Бюлетэнь і Каталог распаўсюджваюцца сярод членаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, гандлёва-прамысловых палат блізкага і далёкага замежжа, сярод бізнес-дэлегацый, якія наведваюць Беларусь, а таксама ў дыпламатычных установах у Рэспубліцы Беларусь і беларускіх - за мяжой. Дзякуючы насычанасці і актуальнасці публікуемых матэрыялаў, Бюлетэнь і Каталог набылі шырокую вядомасць сярод замежных дзелавых партнёраў, зацікаўленых ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве з прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь.

Перыядычнасць выдання Бюлетэня - раз у паўгоддзе, Каталога - раз у год.

Прапануем размясціць у Бюлетэні і Каталогу рэкламу вашага прадпрыемства і выпускаемай прадукцыі, што, несумненна, будзе садзейнічаць пашырэнню рынкаў збыту, усталяванню новых форм супрацоўніцтва. Рэкламны блок павінен адпавядаць патрабаванням Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2007 г. № 225-3 «Аб рэкламе».

Кошт размяшчэння гатовага каляровага рэкламнага модуля (уключаючы 20% ПДВ):

фармат 1 ст. (Бюлетэнь) – 2500,00 руб.;

фармат ½ ст. (Бюлетэнь) – 1500,00 руб.;

фармат 1 ст. (Каталог) – 500,00 руб.

фармат ½ ст. (Каталог) – 400,00 руб.

Размяшчэнне рэкламнага модулю фармата 1 старонкі на вонкавым боку вокладкі – 5000,00 руб., на ўнутраным боку вокладкі – 3500,00 руб.

Кошт распрацоўвання каляровага рэкламнага модуля (уключаючы 20% ПДВ):

фармат 1 ст. – 180,00 руб.;

фармат ½ ст. – 160,00 руб.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам – членам БелГПП – прадастаўляюцца скідкі да 50%, у залежнасці ад выкарыстоўванага пакету ўслуг ("Стандарт" або "Прэміўм").



Наверх