Правядзенне прэс-тураў

Для чаго праводзяцца прэс-туры і якая іх эфектыўнасць?

Прэс-туры эфектыўныя ў тых выпадках, калі шырокай аўдыторыі неабходна расказаць пра прадпрыемства, унікальныя вытворчасці, паслугі, пра ўкараненне інавацыйных тэхналогій, выпуск новай прадукцыі, турыстычны або культурны аб'ект і шмат іншага.

Прэс-тур – унікальная магчымасць паказаць журналістам на месцы тое, пра што вам хацелася б расказаць як мага большай колькасці людзей і пры гэтым атрымаць шырокі і неангажыраваны рэзананс у вядучых і спецыялізаваных СМІ.

Можна, вядома, і самастойна прадаставіць журналістам свае матэрыялы. Аднак, часцей за ўсё, такія матэрыялы публікуюцца на правах рэкламы, што дорага і значна зніжае ступень даверу чытачоў. Перавага прэс-туру – яго менш афіцыйны, чым інтэрв'ю і прэс-канферэнцыя, характар. Журналісты самі з'яўляюцца ўдзельнікамі падзеі і бачаць усё, што адбываецца, знутры. Прэс-тур дазваляе сфарміраваць заведама лаяльны настрой журналістаў, што павышае верагоднасць з'яўлення пазітыўных матэрыялаў і частага паведамлення аб прадпрыемстве ў СМІ.

Такім чынам, прэс-тур дае ўнікальную магчымасць заявіць пра сябе.

Мінскім аддзяленнем БелГПП наладжаны механізм правядзення эфектыўнага прэс-туру, які ўключае некалькі этапаў работы:

 папярэднюю кансультацыйную работу са спецыялістамі прадпрыемства;

 распрацоўку і афармленне матэрыялаў для прэсы;

 запрашэнне прадстаўнікоў беларускіх СМІ (тэлебачанне, газеты, радыё, інфармацыйныя агенцтвы);

 дастаўку прадстаўнікоў СМІ да месца правядзення прэс-туру і назад;

• перадачу матэрыялаў па выніках правядзення прэс-туру на электронным носьбіце.




Наверх