Аб рэгістрацыі ў сістэме зарэгістраваных экспарцёраў
У мэтах забеспячэння спрыяльных умоў для экспарту тавараў у дзяржавы, якія прадастаўляюць адносна тавараў, што паходзяць з Рэспублiкi Беларусь, тарыфныя прэферэнцыі:
1. Устанавіць, што:
рэгістрацыя ў сістэме зарэгістраваных экспарцёраў, якая прымяняецца Каралеўствам Нарвегія і Швейцарскай Канфедэрацыяй, у тым ліку змяненне рэгістрацыйных даных і адкліканне рэгістрацыі ў гэтай сістэме, ажыццяўляецца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай у парадку, вызначаным ёю па ўзгадненні з Міністэрствам замежных спраў і Дзяржаўным мытным камітэтам;
юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь, якія плануюць ажыццяўляць вываз тавараў з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза на тэрыторыю Каралеўства Нарвегія або Швейцарскай Канфедэрацыі, маюць права звярнуцца ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату за рэгістрацыяй у сістэме, указанай у абзацы другім гэтага пункта.
2. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2020 г. № 236)