
Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у бізнес-місіі ў Рэспубліцы Адыгея, арганізаванай Мінскім аддзяленнем БелГПП сумесна з Цэнтрам падтрымкі экспарту Рэспублікі Адыгея. Мерапрыемства стала пляцоўкай для выбудоўвання новых знешнегандлёвых сувязей паміж прадпрыемствамі Беларусі і Адыгеі.
У ходзе бізнес-місіі адбыўся круглы стол з удзелам прадстаўнікоў беларускай і адыгейскай бізнес-супольнасцяў, органаў улады і арганізацый падтрымкі прадпрымальніцтва. Былі абмеркаваны магчымасці для міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных зносін.
Знаёмства з адыгейскімі прадпрыемствамі працягнулася на закупачнай сесіі ў фармаце В2В, дзе прадстаўнікі беларускай дэлегацыі правялі перагаворы з вытворцамі ў аграпрамысловым комплексе, дрэваапрацоўцы і турыстычнай сферы. Абмяркоўваліся канкрэтныя перспектывы знешнегандлёвага супрацоўніцтва і абмен вопытам.
Беларуская дэлегацыя таксама працягнула работу на выязных сустрэчах на профільных прадпрыемствах Адыгеі, што дазволіла паглыбіць дзелавыя кантакты і пашырыць супрацоўніцтва ў розных сектарах эканомікі.