Новыя правілы ўключэння тавараў у Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў: што змянілася з 22 студзеня
22 студзеня 2026 г

З 22 студзеня 2026 года ўступілі ў сілу новыя правілы, зацверджаныя Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 19 лістапада 2025 г. Змяненні рэгулююць адносіны з 1 студзеня 2026 года і закранаюць асобныя катэгорыі фармацэўтычнай прадукцыі і медыцынскіх вырабаў.

Ключавыя змены ў працэдуры ўключэння

Цяпер у Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў можна ўключыць прадукцыю па 56 таварных пазіцыях на наступных умовах:

• 31 тавар (ультрагукавыя апараты, лекавыя сродкі, пратэзы і інш.) уключаецца ў рэестр пры пацвярджэнні выканання спецыяльных умоў вытворчасці.

• 25 тавараў (медыцынскія маскі, шпрыцы, бінты, слыхавыя апараты і інш.) могуць быць уключаны на падставе сертыфіката паходжання па форме СТ-1.

 Падаўжэнне тэрміну дзеяння спрошчанага парадку

 Дзеянне пераліку тавараў, што ўключаюцца ў рэестр на падставе сертыфіката СТ-1 (Дадатак №1), падоўжанае:

•  Для часткі прадукцыі-да 30 чэрвеня 2026 года.

•  Для астатніх пазіцый - да канца 2026 года.

Калі ваша прадпрыемства вырабляе паказаную прадукцыю і плануе ўдзел у муніцыпальных закупках на тэрыторыі краін ЕАЭС, неабходна ў самыя кароткія тэрміны азнаёміцца з новымі патрабаваннямі і забяспечыць іх выкананне.

Больш падрабязна пра ўмовы і працэдуры ўключэння ў Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў.

Наверх