Курсы французскай мовы

Французская мова адносіцца да найбольш шануемых моў свету. На працягу некалькіх стагоддзяў яна шырока была распаўсюджана па ўсім свеце. Больш за дзясятак краін выкарыстоўваюць французскую мову ў якасці афіцыйнай, яшчэ столькі ж – у якасці другой дзяржаўнай мовы.

Валоданне ёю карысна, ганарова і проста прыемна. І калі вы цвёрда вырашылі пачаць вывучэнне французскай мовы, узнікае пытанне, з чаго варта пачаць? Вы можаце пачаць вывучаць мову самастойна або звярнуцца на курсы французскай мовы да дыпламаваных спецыялістаў.

Але далёка не ўсе маюць дастатковую сілу волі, кваліфікацыю, нарэшце, колькасць часу для самастойнага навучання. Таму больш разумным будзе прыняць другі варыянт, але толькі ў тым выпадку, калі вы звяртаецеся да добрых і кваліфікаваных спэцыялістаў у галіне выкладання замежных моў.

Агульны курс французскай мовы прадугледжвае вывучэнне мовы на базавым узроўні маўленне, чытанне і пісьмо. Пасля заканчэння гэтага курса вы зможаце свабодна размаўляць, чытаць мастацкую літаратуру, прэсу, перыёдыку, глядзець мастацкія фільмы і шмат іншага.

Курсы дзелавой французскай мовы прадугледжваюць засваенне літаратурнай мовы, дзелавога стылю, афіцыйных зносін. Пасля заканчэння гэтага курса вы зможаце праходзіць навучанне ў франкамоўных ВНУ, атрымаць атэстат вышэйшай навучальнай установы, уладкавацца на добрую работу.

Акрамя непасрэднага вывучэння мовы, нашы слухачы атрымаюць магчымасць авалодаць некалькімі практычнымі і карыснымі дысцыплінамі, што датычацца французскай мовы:

• нарматыўная граматыка – прадмет прадугледжвае азнаямленне з правіламі граматыкі французскай літаратурнай мовы. У тым ліку разглядаюцца такія аспекты як марфалогія, сінтаксіс, словаўтварэнне;

• лексіка дзелавых адносін – азнаямленне навучэнцаў з шэрагам слоў, славаформ і іншых выразаў, якія ўжываюцца ў французскай дзелавой мове;

• асновы тэорыі камерцыйнай лексікі, дакументацыі і навукова-тэхнічнай літаратуры – вывучэнне і падрыхтоўка да правільнага дзелавога і камерцыйнага ўзаемадзеяння на французскай мове. А таксама яе прымяненне і значэнне ў розных дзелавых дакументах, тэхнічных працах;

• семінары па арганізацыі бізнес-прэзентацый на французскай мове;

• практычныя парады і рэкамендацыі. 


Наверх