Мінскае аддзяленне БелГПП ажыццяўляе набор слухачоў на курсы кітайскай мовы для пачаткоўцаў і тых, хто прадаўжае навучанне (колькасць слухачоў ад 6 чалавек).
Пачатковы курс кітайскай мовы ўключае ўводзіны ў фанетыку мовы і знаёміць з выразамі, якія выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці. Па выніках курса слухачы змогуць складаць базавыя дыялогі пра сябе і свае захапленні, пра ежу, надвор'е, планы на дзень, цэны на тавары.
Слухачы курса, які прапануецца тым, хто прадаўжае навучанне, папоўняць свой слоўнікавы запас на розныя тэмы. У ходзе курса будуць вывучацца распаўсюджаныя фразы і сцэнарыі бізнес-перагавораў. Акрамя таго вы азнаёміцеся з кітайскай бізнес-культурай і этыкетам.
Нашы выкладчыкі арыентуюцца на індывідуальнае ўспрыманне навучання, яны ўважліва сочаць за кожным навучэнцам, дапамагаюць больш хуткаму засваенню мовы, улічваюць асаблівасці кожнага слухача, што дапаможа асабіста вам дасягнуць высокіх вынікаў.