Даўно марылі вывучыць самую меладычную ў свеце мову? Хочаце дакрануцца да італьянскай культуры і свабодна размаўляць па-італьянску ў замежных паездках, глядзець італьянскія фільмы, чытаць італьянскія газеты? Тады вы на правільным шляху! Мы будзем рады дапамагчы вам ажыццявіць вашу мару!
Курсы італьянскай мовы пры Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты дапамогуць вам за кароткі тэрмін вывучыць асновы італьянскай мовы, адчуць лёгкасць у час размовы, а таксама адкрыюць новыя магчымасці для бізнесу.
Мы прапануем вам два курсы італьянскай мовы рознага профілю і інтэнсіўнасці:
• агульны курс італьянскай мовы;
• курс дзелавой італьянскай мовы.