Натарыяльнае засведчанне

Па жаданні заказчыка можам заверыць выкананы пераклад дакументаў у натарыуса.

Натарыяльны пераклад – гэта пераклад дакументаў для далейшага засведчання натарыусам подпісу зарэгістраванага перакладчыка, што знаходзіцца ў адзіным натарыяльным рэестры.

Важна! Натарыус не засведчвае правільнасць перакладу, ён пацвярджае дакладнасць подпісу перакладчыка або дакладнасць копіі дакумента.

Для ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў дакументы павінны быць правільна аформлены. Не прымаюцца дакументы, якія маюць падчысткі, прыпіскі, закрэсленыя словы і інш., выкананыя з парушэннем правіл справаводства, а таксама не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Стандартнымі патрабаваннямі з'яўляюцца наяўнасць даты і выходнага нумара, подпісу кіраўніка арганізацыі, гербавай пячаткі органа выдачы, а пры наяўнасці некалькіх старонак дакумент павінен быць прашыты ў адпаведнасці з правіламі.

Пры размяшчэнні заказу на пераклад з далейшым натарыяльным засведчаннем азнаёмцеся з наступнай інфармацыяй:

Пры перакладзе дакументаў на замежную мову існуе два варыянты натарыяльнага засведчання дакладнасці подпісу перакладчыка (у залежнасці ад тыпу дакумента):

1-ы варыянт:

• зрабіць копію

• натарыяльна заверыць копію

• з копіі зрабіць пераклад

• сшыць копію і пераклад

• заверыць пераклад

2-і варыянт:

• пераклад робіцца з арыгінала

• арыгінал сшываецца з перакладам

• заверыць пераклад

Для натарыяльнага засведчання перакладу дакументаў, складзеных у замежных дзяржавах, неабходна прадаставіць сапраўдны дакумент з арыгінальнай пячаткай арганізацыі, якая выдала дакумент, і подпісам упаўнаважанай службовай асобы, або з апастылем ці штампам консульскай легалізацыі, якія прастаўляюцца ў той краіне, адкуль зыходзіць дакумент. Апошняе не распаўсюджваецца на дакументы, выдадзеныя ў краінах, з якімі ў Рэспублікі Беларусь заключаны двухбаковы дагавор, што адмяняе легалізацыю.

Натарыяльнаму засведчанню падлягае пераклад усяго дакумента ў поўным аб'ёме, а не якой-небудзь яго часткі!


Абраз працэнт

Наверх