Пісьмовы пераклад - самая запатрабаваная паслуга ў аддзеле перакладаў, якая прадугледжвае пераклад тэкстаў як агульнай, так і спецыялізаванай тэматыкі. Трэба адзначыць, што да перакладу спецыялізаваных тэкстаў прыцягваюцца перакладчыкі, якія разбіраюцца ў асобна ўзятай галіне і маюць вопыт работы ў гэтай сферы. Часцей за ўсё да нас звяртаюцца для перакладу тэкстаў наступнай тэматыкі:
• пераклад тэхнічнай дакументацыі (інструкцыі, інструкцыі па эксплуатацыі, стандарты, пашпарты бяспекі, тэндарная дакументацыя і інш.);
• пераклад медыцынскай дакументацыі (дасье на медыцынскія прэпараты, пратаколы клінічных даследаванняў, інструкцыі па прымяненні лекавых прэпаратаў, выпісныя эпікрызы, гісторыі хваробы, медыцынскія даведкі);
• пераклад юрыдычнай дакументацыі (устаноўчыя дакументы, статуты, выпiскі з гандлёвага рэестра, даверанасці, пасведчанні аб рэгістрацыі, дакументы, неабходныя для стварэння бізнесу і /або акрэдытацыі прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, судовыя і следчыя дакументы, нарматыўна-прававыя дакументы і інш.);
• пераклад фінансава-эканамічнай дакументацыі (бухгалтарскія справаздачы, бухгалтарскія балансы, фінансавыя справаздачы, вынікі аўдытарскіх праверак, даведкі і выпіскі з банка, падатковыя дэкларацыі і інш.);
• пераклад дакументаў асабістага характару (даведкі, дагаворы куплі-продажу, тэхнічныя пашпарты, дакументы для выезду за мяжу для вучобы, для заключэння шлюбу, для работы, на пастаяннае месца жыхарства, дакументы аб адукацыі, і інш.).
Дакументы для пісьмовага перакладу тэксту мы прымаем на розных носьбітах (на паперы або ў электронным выглядзе).
Нашы пераклады прымаюць дзяржаўныя арганізацыі:
• пераклады для падатковых інспекцый Міністэрства па падатках і зборах РБ (ІМПЗ РБ);
• пераклады для мытных органаў РБ;
• пераклады для аддзелаў па грамадзянстве і міграцыі (АГіМ);
• пераклады для ваенкаматаў Беларусі;
• пераклады для ДАІ;
• пераклады для органаў па сертыфікацыі медыцынскага абсталявання і лекавых прэпаратаў.