Вусны пераклад

Паслугі паслядоўнага перакладу:

• пры правядзенні дзелавых мерапрыемстваў: канферэнцый, бізнес-сустрэч, прэзентацый, семінараў, вэбінараў, прэс-канферэнцый і г.д.;

• пры правядзенні перагавораў рознага ўзроўню;

• пры правядзенні святочных мерапрыемстваў, фуршэтаў з удзелам замежных гасцей;

• у працэсе суправаджэння пры правядзенні экскурсій;

• пры ўдзеле ў судовых працэсах і інш.

Аказваем таксама паслугі па правядзенні мантажу і наладцы абсталявання пры перагаворах.

Мінімальны заказ на вусны пераклад складае 2 гадзіны.

Фактычны час работы перакладчыка можа складаць няцэлую колькасць гадзін. У такім выпадку пры разліку кошту вуснага перакладу час работы перакладчыка акругляецца да цэлай колькасці гадзін (у большы бок).

Пры разліку кошту вуснага перакладу ўлічваецца ўвесь час прысутнасці перакладчыка на мерапрыемстве, незалежна ад фактычнай загружанасці перакладчыка на працягу гэтага часу. Час чакання перакладчыкам пачатку перакладу, перапынак на абед, кава-брэйкі і да т.п. не адымаюцца.

У выпадку выезду перакладчыка на праводзімае мерапрыемства за межы г. Мінска час, затрачаны на дарогу з г. Мінска да месца правядзення мерапрыемства і назад, аплачваецца згодна з прэйскурантам адпускных цэн (тарыфаў) на вусны пераклад.

Абраз працэнт

Наверх