Незалежная ацэнка рухомай маёмасці або яе часткі (за выключэннем грошай, каштоўных папер, каштоўных металаў, камянёў і вырабаў з іх, транспартных сродкаў).
Мэты правядзення ацэнкі кошту маёмасці:
а) продаж без правядзення аўкцыёну або конкурсу, уключаючы продаж маёмасці ў працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
б) унясенне ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд юрыдычнай асобы;
в) продаж на таргах (аўкцыёне і па конкурсе), у тым ліку ў працэдуры банкруцтва;
г) перадача ў залог;
д) бязвыплатнае адчужэнне;
е) бязвыплатная перадача;
ж) перадача ў бязвыплатнае карыстанне, арэнду;
з) перадача ў давернае кіраванне;
і) мена;
к) атрыманне маёмасці ў спадчыну;
л) вырашэнне маёмасных спрэчак;
м) пакрыццё страт (урону);
н) рэалізацыя кіраўніцкіх рашэнняў;
о) пастаноўка на баланс лішкаў актываў, выяўленых у выніку інвентарызацыі, і актываў, атрыманых бязвыплатна;
п) пераацэнка метадам прамой ацэнкі асноўных сродкаў, даходных укладанняў у матэрыяльныя актывы, абсталявання да ўстаноўкі;
р) падзел (выдзяленне) першапачатковага кошту інвентарнага аб’екта;
с) рэалізацыя маёмасці, канфіскавай, арыштаванай або накіраванай у даход дзяржавы;
т) іншыя, што не супярэчаць заканадаўству.
Мэта ацэнкі «рэалізацыя кіраўніцкага рашэння» выкарыстоўваецца толькі для вызначэння мэтазгоднасці прыняцця рашэння аб ажыццяўленні здзелкі або іншага юрыдычна значнага дзеяння, але не можа выкарыстоўвацца ў мэтах а) – м), о) – т).
Вынік незалежнай ацэнкі можа выкарыстоўвацца толькі ў адпаведнасці з мэтай ацэнкі, указанай у заключэнні аб ацэнцы.