Ацэнка кошту транспартных сродкаў

Незалежная ацэнка дарожных транспартных сродкаў: грузавыя, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі, спецыяльныя аўтамабілі, аўтобусы, мотакаляскі, матацыклы, мапеды, трактары (у тым ліку транспартныя сродкі, створаныя на іх базе), дарожныя машыны, тралейбусы, прычэпы, паўпрычэпы і іншыя ДТС.

Незалежная ацэнка можа праводзіцца як аб'екта ў цэлым, так і асобных яго элементаў.

Мэты правядзення ацэнкі кошту дарожных транспартных сродкаў:

а) продаж без правядзення аўкцыёну або конкурсу, уключаючы продаж маёмасці ў працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
б) унясенне ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд юрыдычнай асобы;
в) продаж на таргах (аўкцыёне і па конкурсе), у тым ліку ў працэдуры банкруцтва;
г) перадача ў залог;
д) бязвыплатнае адчужэнне;
е) бязвыплатная перадача;
ж) перадача ў бязвыплатнае карыстанне;
з) перадача ў довернае кіраванне;
і) мена;
к) атрыманне маёмасці ў спадчыну;
л) вырашэнне маёмасных спрэчак;
м) пакрыццё страт (урону);
н) рэалізацыя кіраўніцкіх рашэнняў, за выключэннем пералічанага вышэй;
о) пастаноўка на баланс лішкаў актываў, выяўленых у выніку інвентарызацыі;
п) пастаноўка на баланс актываў, атрыманых бязвыплатна;
р) падзел (выдзяленне) першапачатковага кошту інвентарнага аб’екта;
с) іншыя, што не супярэчаць заканадаўству.

Вынік незалежнай ацэнкі можа выкарыстоўвацца толькі ў адпаведнасці з мэтай ацэнкі, указанай у заключэнні аб ацэнцы.


Наверх