Ацэнка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці

Аб'екты інтэлектуальнай уласнасці даўно сталі неад'емнай часткай работы любога прадпрыемства. Ацэнка такіх нематэрыяльных аб'ектаў можа спатрэбіцца для перадачы іншай асобе поўнасцю або часткова па дагаворы, перадачы права на выкарыстанне (франчайзінг), унясення ў статутны фонд юрыдычнай асобы ў выглядзе неграшовага ўкладу, перадачы ў залог, іншых мэт.

Высокакваліфікаваныя спецыялісты-ацэншчыкі БелГПП хутка і якасна правядуць ацэнку любых аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і акажуць кансультацыі па афармленні заявак на рэгістрацыю вынаходстваў, таварных знакаў, знакаў абслугоўвання, прамысловых узораў у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, правядзенні патэнтных даследаванняў, суправаджэнні камерцыялізацыі такіх аб'ектаў.

Для каго і для чаго патрэбна ацэнка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці?

Незалежная ацэнка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці неабходна стваральнікам, уласнікам і карыстальнікам праграмных прадуктаў і прамысловых тэхналогій, твораў навукі, літаратуры, мастацтва  ведаць рэальны рыначны кошт прыналежнага Вам аб'екта важна пры правядзенні любых відаў здзелак з ім.