Экспертыза дакладнасці

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку правядзення экспертызы дакладнасці ацэнкі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2011 г. № 173 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2010 г. № 410», Унітарнае прадпрыемства «Мінскае аддзяленне БелГПП» праводзіць экспертызу дакладнасці незалежнай і ўнутранай ацэнкі.

Экспертыза дакладнасці ўнутранай ацэнкі ўяўляе сабой сукупнасць дзеянняў па праверцы абгрунтаванасці выніку ўнутранай ацэнкі і праверцы адпаведнасці заканадаўству праведзеных разлікаў.

Экспертыза дакладнасці незалежнай ацэнкі – гэта дзеянні па праверцы адпаведнасці заключэння і справаздачы аб ацэнцы нарматыўным прававым актам аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў, у тым ліку абавязковым для выканання тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама праверка абгрунтаванасці выніку незалежнай ацэнкі.



Наверх